Смаргонская “Вілія” 1 сакавіка атрымала перамогу ў гульні вышэйшай лігі чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе.
Дома смаргонцы адолелі “Гродзенскі” 5:4.
– У другім тайме прайгравалі 2:4. Але здолелі прыбавіць у канцоўцы і ў выніку выйгралі, – расказвае гулец “Віліі” Віталь Будай.
Да гэтага матчу “Вілія” атрымала яшчэ дзве перамогі. Над Лідскай ДСПМК-72 (9:6) і “Энергіяй” з Зэльвы (10:4).
“Вілія” пакуль займае шостае месца.