6 сакавіка ў Палацы культуры адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сельскай гаспадаркі за 2014 год і святкаванне 75-годдзя Маладзечанскага раёна.
Падчас мерапрыемства выступоўцы ўзгадалі, як развіваўся горад і раён, якія прадпрыемствы, навучальныя ўстановы з’яўляліся на іх тэрыторыі.
З 75-годдзем Маладзечанскага раёна павіншаваў гасцей мерапрыемства старшыня маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Яхнавец.
Узнагародзілі лепшых па прафесіі
Ганаровыя грамадзяне Маладзечна і Маладзечанскага раёна атрымалі кветкі, прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых па сваіх прафесіях.
Былі ўзнагароджаныя работнікі прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, банкаў, энергетычнага комплексу, інжынеры па ахове працы. Таксама работнікі ў сферы гандлю, будаўніцтва, работнікі аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, арганізацыі сувязі, бытавога абслугоўвання. Лепшыя работнікі ідэалагічнай і прафсаюзнай арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, культуры, сацыяльныя работнікі.
Вызначылі лепшых у намінацыі “Лепшы кіраўнік”
У ёй вызначыўся дырэктар “Электрамеханічнага завода” Васіль Чаеўскі, дырэктар гімназіі №7 Маладзечна Вольга Малярэвіч.
Лепшым кіраўніком сельскага Савета дэпутатаў стала кіраўнік Красненскага сельскага Савета дэпутатаў Валянціна Кісель.
Лепшымі работнікамі ў сферы адукацыі сталі трэнер дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №1 Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Асанаў, настаўнік сярэдняй школы №11 у Маладзечне Віктар Жук, кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада №1 у Маладзечне Наталля Сезіна.
Гімназія №7, цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі і яслі-сад №6 сталі лепшымі ўстановамі адукацыі.
Стаматалагічная паліклініка – лепшая ўстанова аховы здароўя
Красненскі сельскі Савет стаў лепшай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай.
Лепшая арганізацыя прамысловасці з колькасцю работнікаў больш за 300 чалавек – СП “Мінскі мэблевы цэнтр”, з колькасцю работнікаў ад 100 да 300 чалавек – СЗАТ “Электрамеханічны завод”, з колькасцю работнікаў менш за 100 чалавек – ПДКУП “Дорвектар-Маш”.
Лепшая будаўнічая арганізацыя з колькасцю работнікаў больш за 100 чалавек – ААТ “Спецбудмеханізацыя”, з колькасцю работнікаў менш за 100 чалавек – СУП “ЧысцьБау”.
У намінацыі “Лепшы галоўны спецыяліст сельскай гаспадаркі” сталі галоўны бухгалтар ААТ “Хоўхлава” Ала Радына, галоўны інжынер ААТ “Заскавічы” Віктар Петрусенка, галоўны аграном СУП “ЯхімоўшчынаАгра” Алена Шаломская.
Настаўнік года Віктар Жук: Мой “Оскар” – гэта ўдзячнасць дзяцей