У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе смаргонская “Вілія” 8 сакавіка прайграла “Цэментніку” 5:14.

“Вілія” па-ранейшым займае шостае месца ў вышэйшай лізе.

У першай лізе чэмпіянату “Ашмяны” 7 сакавіка саступілі “Беллакту” 2:4. “Ашмяны” займаюць пятае месца, “Меліяратар” з Астраўца ідзе трэцім.