Конкурс прайшоў 10 сакавіка ў Красненскім Доме культуры.

У ім удзельнічалі дзевяць жанчын: Алеся Шчарбакова, Галіна Крук, Дыяна Кучко, Алена Жыжнеўская, Ганна Верацейка, Святлана Смоліч, Аксана Мірашнічэнка, Алеся Козел, Вераніка Саковіч.

Аксана Мірашнічэнка дэманструе нарад. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Аксана Мірашнічэнка дэманструе нарад. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Былі чатыры конкурсы

Жанчыны спаборнічалі ў чатырох конкурсах. У першым  – “Гаспадынька” – трэба было прадставіць вытанчаную страву і даказаць журы, што яна сапраўды незвычайная. У ім перамагла Ганна Верацейка, яна стала Місіс гаспадынькай.

Алеся Шчарбакова прадстаўляе страву, якую падрыхтавала да конкурсу. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Алеся Шчарбакова прадстаўляе страву, якую падрыхтавала да конкурсу. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Усе ўдзельнікі са стравамі. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Усе ўдзельнікі са стравамі. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Арыгінальныя летнія касцюмы ўдзельніцы дэманстравалі ў конкурсе “Німфы лета”.

У конкурсе “Цёмны конік” удзельніцы паказалі аратарскае майстэрства. Ім прапаноўвалі адказаць на два пытанні, напрыклад, што вам падабаецца ў характары сваёй другой палавінкі; якім, на вашу думку, павінен быць самы цікавы адпачынак. У конкурсе перамагла Алеся Козел. Яна стала Місіс інтэлект.

–  Чацвертае заданне “У гасцях у казкі” – адно з самых творчых на маю думку, –  расказвае дырэктар Красненскага Дома культуры Таццяна Каляда. – Жанчыны прадстаўлялі сябе ў вобразах казачных персанажаў. Алеся Шчарбакова была Лісой Алісай, Галіна Крук – Нязнайкай, Дыяна Кучко – прынцэсай Забавай, Алена Жыжнеўская – пчолкай Мая, Ганна Верацейка –  бабай Ягой, Святлана Смоліч – Чырвоным капялюшыкам, Аксана Мірашнічэнка – Мухай-Цакатухай, Алеся Козел – Снягурачкай, Вераніка Саковіч – Мальвінай.

Ганна Верацейка ў вобразе Бабы-Ягі. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Ганна Верацейка ў вобразе Бабы-Ягі. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

У конкурсе не было прайграўшых

Пераможцай стала Алеся Шчарбакова. Місіс усмешка – Дыяна Кучко, Місіс сарамлівасць – Святлана Смоліч, Місіс зачараванне – Алена Жыжнеўская, Місіс артыстычнасць – Галіна Крук, Місіс арыгінальнасць – Вераніка Саковіч.

Місіс глядацкіх сімпатый выбіралі гледачы, яны маглі прагаласаваць за ўдзельніцу, якая спадабалася, на працягу ўсяго конкурсу. Ёй стала Аксана Мірашнічэнка.

Удзельніцы конкурсу атрымалі ўзнагароды. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Удзельніцы конкурсу атрымалі ўзнагароды. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Прыз глядацкіх сімпатый узяла Аксана Мірашнічэнка. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Прыз глядацкіх сімпатый узяла Аксана Мірашнічэнка. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

У журы былі старшыня Красненскага выканаўчага камітэта Валянціна Кісель, дырэктар завода ААТ “БелПласт” Леанід Кезік, намеснік дырэктара ПУП “Забудова Агра” Анатоль Татарынчык, дырэктар ТАА “Красненскі кансервавы камбінат” Лідзія Шарамет, адміністратар сайта “Краснае бай” Яўген Жабко.

Журы раіцца. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.

Журы раіцца. Фота забяспечана Аленай Якімовіч.