У суботу, 14 сакавіка, стане вядомы чэмпіён Мядзельскага раёна па міні-футболе.
Сустрэнуцца дзве каманды, якія пакуль ідуць без пройгрышаў: НДЦ “Зубраня” і “Алімпік”. Ужо вядомы ўладальнік трэцяга месца – каманда індывідуальных прадпрымальнікаў “Мядзел”.
Каманда Крывіцкага сельсавета 4 сакавіка прайграла “Юніёру” 0:6. Каманда аддзелаў райвыканкама саступіла прадстаўнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму 1:3.
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях 7 сакавіка перамаглі каманду райваенкамата 5:2. Каманда аддзелаў райвыканкама перайграла гульцоў з Крывічоў 6:2.
Зафіксавалі ў гэты дзень самае буйное паражэнне ў чэмпіянаце: прадстаўнікі цэнтра “Зубраня” разграмілі “Лідар” 17:1.
Упартая барацьба выдалася ў матчы паміж “Алімпікам” і ІП “Мядзел”.
– Да апошніх хвілін лік быў 5:4. Урэшце “Алімпік” забіў яшчэ гол і выйграў 6:4, – распавёў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.