У музеі народнай славы 5 сакавіка прайшоў тэматычны вечар-сустрэча з былымі малалетнімі вязнямі, якіх у вайну ўгналі ў Германію.

Называўся ён “Мы прыйшлі з укрыжаванага дзяцінства…”

Напярэдадні 8 сакавіка ва ўстанову запрасілі жанчын-вязняў з Мядзела. Супрацоўніцы музея падрабязна расказалі пра лёс кожнай, на вялікім экране паказалі іх фотаздымкі.

На памяць аб сустрэчы жанчыны атрымалі падарункі.