У зале выстаў краязнаўчага музея 20 сакавіка распачнецца выстава жывапісу “Фамільны альбом”. Свае працы пакажа мастак Аляксандр Сільвановіч.

Выкананы яны ў такім накірунку сучаснага мастацтва як “прадметны сімвалізм”.

Мастак жыве ў Гродне. Ён – удзельнік шматлікіх пленэраў, распавяла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей.

Пачатак выставы – а 17 гадзіне.