Кніга “Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю” пад аўтарствам Анатоля Асіпенкі выйшла ў серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”.

У ёй аўтар распавядае пра навуковы шлях беларускага гісторыка, асноўныя тэзісы з тэорыі беларускай гісторыі.

– Мікола Ермаловіч – адзіны гісторык Беларусі, які не меў навуковых званняў, вучоных ступеняў, стаў аўтарам уласнай навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, якую прызнаюць многія айчынныя і замежныя навукоўцы, – распавёў Анатоль Асіпенка.

Аўтар кнігі вызначыў значэнне гістарычных прац Міколы Ермаловіча для беларускай гісторыі: ён першым адкінуў стэрэатыпы пра тое, што беларускія плямёны былі заваяваныя ў ХІІІ стагоддзі жамойтамі, продкамі сучасных літоўцаў, і стварыў нацыянальную беларускую гісторыю.

Даведка “РГ”. У 1948-1955 гадах Мікола Ермаловіч быў старэйшым выкладчыкам беларускай літаратуры ў маладзечанскім настаўніцкім інстытуце. Да 1957 года загадваў метадычным кабінетам Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў, пасля выйшаў на пенсію. Жыў у Маладзечне.