Ад 23 да 27 сакавіка пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”. Падчас яго канфіскуюць зброю і боепрыпасы, якія незаконна захоўваюцца ў насельніцтва.

Асобы, якія добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы, пазбаўляюцца ад крымінальнай адказнасці.

Калі вы ведаеце інфармацыю пра зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, можаце паведаміць па наступных нумарах тэлефонаў: (80176) 742416 альбо па тэлефоне 102.