Крадзеж адбыўся у ноч на 5 сакавіка ў вёсцы Бацюжына Хаценчыцкага сельсавета.

Там невядомы залез у чатыры лецішчы. Для гэтага ён разбіваў шыбы.

У трох ён нічога не ўзяў, хаця было чым пажывіцца. А з чацвёртага прыхапіў дрыль, бензатрымер,  магнітафон і спінінг. Прычыніў шкоду амаль на 16 мільёнаў рублёў, расказаў часовы выканальнік абавязкаў начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў.