У зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу сустрэліся каманды Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра  “Зубраня” і “Алімпік”.

Дагэтуль абедзве каманды мелі толькі перамогі.

У першым тайме гледачы пабачылі ўсяго адзін гол. Вызначыліся гульцы “Зубраня”.

У другім тайме яны забілі яшчэ два галы. Але гульня не была ў “адны вароты”: ішла ўпартая барацьба. Моманты мелі абедзве каманды. За дзесяць хвілін да канца сустрэчы “Алімпік” скараціў адставанне. Але большага гульцы каманды дасягнуць не змаглі. Наадварот, прапусцілі яшчэ адзін гол. Канчатковы вынік – 4:1 на карысць “Зубраня”. 

Чэмпіянат праводзіцца трэці год, і каманда “Зубраня” стала другі раз пераможцам. Летась яна заняла другое месца.

– Настройваліся на гульню сур’ёзна. Бо наш сапернік дагэтуль таксама ўсе матчы выйграў, – кажа капітан каманды “Зубраня” Віталь Філіповіч. – Усё ж думалі, што будзе лягчэй. Хаця ў сваёй перамозе былі упэўненыя, бо склад сёлета ў нас падабраўся прыстойны.

Каманда-пераможца з цэнтра “Зубраня”.  Фота Алеся Высоцкага.

Каманда-пераможца з цэнтра “Зубраня”. Фота Алеся Высоцкага.