Цяпер Беларусь знаходзіцца пад уплывам антыцыклона, які прынясе на тэрыторыю краіны сухое і малавоблачнае надвор’е. Тэмпература паветра будзе вышэйшай за кліматычную норму на 2-5 градусаў.

Ад аўторка па чацвер, ад 17 да 19 сакавіка, ападкаў не прагназуецца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -5, месцамі да -7. Днём ад +8 да +13.

У суботу, 21 сакавіка, пачне паступаць больш халоднае паветра. На поўначы краіны пачнецца паступовае пахаладанне. Днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі. Тэмпература паветра ноччу ад -5 да +2, пры праясненнях да -7. Днём ад +2 па поўначы да +13 на поўдні.

У нядзелю, 22 сакавіка, ноччу ад -5 да +2, па поўначы краіны ад -6 да -9. Днём ад -2 да +5. Ноччу месцамі, днём па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі. У асобных раёнах галалёд.

Пра надвор’е на тыдзень расказаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітры Рабаў.