Збор групы адбудзецца сёння (у панядзелак) а 16 гадзіне на стаянцы  ГАЦ “Модуль”.

Да пошуку зніклай у чацвер 20-гадовай дзяўчыны можа далучыцца кожны ахвотны.

Усім, хто хоча і можа дапамагчы шукаць дзяўчыну, арганізатары просяць звязацца з каардынатарам пошуку: Андрэй +375256848256.

Ці  адпісацца ў каментарах у суполцы пошукава-выратавальнага атрада “Анёл паўночны захад”: https://vk.com/nw_angel.

Пры наяўнасці аўтамабіля ўкажыце колькасць вольных пасадачных месцаў.

Адзенне зручнае, па надвор’і. Пры сабе мець гарачае пітво і перакус.

Зніклую дзяўчыну завуць Вольга Юзапчук.

Яна 12 сакавіка, у чацвер, у 6 гадзін 20 хвілін раніцы выйшла з дому ў пасёлку Чысць на прыпынак, каб ехаць на вучобу ў Маладзечна.

На месцы вучобы, у гандлёва-эканамічным каледжы, яна так і не з’явілася.

Прыкметы дзяўчыны: рост каля 182 сантыметраў, мажнага целаскладу, валасы цёмныя. Была апранутая ў скураную карычневую куртку, зялёны шалік, чорныя штаны і чорныя батфорты.

Вызначана, што дзяўчыну бачылі ў той жа дзень каля 15.00 на аўтавакзале Маладзечна.