Здарэнне адбылося 17 лютага па Касманаўтаў побач з домам №13. Кіроўца аўтамабіля “Рэно-Меган” рухаўся ў накірунку Лібава-Роменскай і наехаў на пешахода, які пераходзіў дарогу злева направа па ходу руху машыны.

Пешаход атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні небяспечныя для жыцця.

Сведак, якія бачылі здарэнне, просяць звярнуцца па адрасе: вуліца Тамары Дудко, 1, пакой 18. Альбо патэлефанаваць па наступных нумарах: (80176) 745340, (80176) 745343 ці 102.