23 лютага а палове дзявятага вечара адбылася аварыя па вуліцы Лясной. Кіроўца аўтамабіля “Мазда-323” ехаў у накірунку вёскі Цівідаўка, выехаў на паласу сустрэчнага руху і збіў пешахода. Ён рухаўся ў сустрэчным накірунку.

Ад атрыманых пашкоджанняў пешаход памёр на месцы здарэння.

Відавочцаў здарэння просяць звярнуцца ў Маладзечанскі РАУС па адрасе: вуліца Тамары Дудко, 1, пакой 18. Альбо патэлефанаваць па наступных нумарах: (80176) 745340, (80176) 745343 ці 102.