Клубы, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянатах Беларусі розных ліг, могуць атрымаць дазвол на рэалізацыю піва падчас матчаў.

Пра гэта было сказана на сходзе ў Доме футбола, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі БФФ, айчынных клубаў, МУС, МНС і актыўныя заўзятары. На пытанне аб тым, чаму, напрыклад, на хакеі падчас матчаў мінскага “Дынама” актыўна гандлююць півам, а для футбольных гульняў існуе забарона, прадстаўнікі БФФ і МУС Беларусі адказалі, што ніякіх перашкодаў у дадзеным пытанні не існуе.

У выпадку, калі кіраўніцтва таго ці іншага клуба пройдзе ўсе інстанцыі і выканае патрабаванні, устаноўленыя заканадаўствам, а таксама атрымае дазвол мясцовых органаў улады на рэалізацыю піва на стадыёнах і прылеглай тэрыторыі, гандаль можа быць арганізаваны.