Каманда Маладзечанскага раёна 14-15 сакавіка ў Слуцку гуляла ў фінале чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе.

Сапернікамі былі каманды Дзяржынскага, Любанскага раёнаў, “Слуцкцукар” і СП “Фрэбор” з Барысава.

Маладзечанцы атрымалі тры перамогі і адну гульню прайгралі. Гэтага хапіла для першага месца.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў гулец маладзечанскай каманды Прохар Новікаў, паведамілі ў абласной федэрацыі футболу.