Плануецца, што 30 мая ва ўстановах адукацыі пройдуць апошнія званкі для вучняў 9-х і 11-х класаў.
Выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы пройдуць ад 1 да 12 чэрвеня.
Выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў рэкамендуецца правесці 11-12 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 14 чэрвеня.
Пра гэта распавяла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.