19-гадовая Вольга Юзапчук знікла 12 сакавіка.

Ад панядзелка ў Маладзечне і навакольных населеных пунктах праходзяць пошукі зніклай дзяўчыны.

Апошні раз яе бачылі ў чацвер каля 12 гадзін дня ля гандлёвага цэнтра “Тройка”.

На дадзены момант Вольгу Юзапчук усё яшчэ не знайшлі.

За тры дні актыўных пошукаў удалося знайсці пяць сведкаў, якія ўказвалі на яе месца знаходжання. Але ніводнае з паказаных імі месцаў знаходжання Вольгі не пацвердзілася. У сераду пошукі былі працягнутыя ў Чысці, Красным і на станцыі Уша.

– Такое ў маёй практыцы здараецца ўпершыню, – каментуе каардынатар пошуку Цімафей Дуброўскі, – каб за тыдзень чалавек нідзе не паказаўся і пра яго ніхто нічога не ведаў. Як скрозь зямлю правалілася! На дадзены момант магу сказаць толькі тое, што мы цяпер праглядаем камеры відэаназірання вакзалаў Мінска і Гродна.

Заўтра ў Маладзечне ва ўсіх буйных гандлёвых цэнтрах пройдзе акцыя па пошуку сведкаў знікнення дзяўчыны. Калі вы нешта бачылі, не заставайцеся абыякавымі, цяпер важная кожная, нават нязначная, інфармацыя.

Падрабязнасці таго, як ідзе пошук Вольгі Юзапчук, чытайце ў пятнічным нумары “Рэгіянальнай газеты” ад 20 сакавіка.