У раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 14 сакавіка адбыўся інтэлектуальны турнір “Савяня”.
Тэма яго была “У свеце раслін”, паведаміў культарганізатар установы Сяргей Рыжэвіч.
У турніры ўдзельнічалі сем камандаў вучняў пятых класаў з устаноў адукацыі Вілейшчыны. Ён складаўся з трох тураў: “Што?Дзе?Калі?”, “Эрудыт-лато” і “Свая гульня”.
Перамагла каманда “Ніка” Вілейскай гімназіі №1 “Логас” (трэнер – Надзея Чёлна).