Старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава патлумачыла, чаму амаль 20 год чытае “Рэгіянальную газету”:

–  Чытаю яе з першага нумара. А ў нашым музеі ёсць падшыўка выдання за ўсе гады.

Скажу шчыра, што газета мне падабаецца. Яна вельмі інфарматыўная, ёсць навіны рэгіёна ва ўсіх напрамках: культурным, эканамічным, палітычным  і іншых. Вельмі шмат гістарычных матэрыялаў, якія гляджу ў першую чаргу.

Газета цікавая. Таму чытаю ад першай і да апошняй старонкі – апроч тэлебачання і рэкламы. Не тое, што выбіраю толькі асобныя матэрыялы.

Забяспечана Вольгай Коласавай

Забяспечана Вольгай Коласавай

 

Ад сваіх знаёмых ведаю, што ім газета таксама падабаецца. Побач ля музея ёсць кіёск “Белсаюздруку”. Бачу, што гараджане газетай цікавяцца.

Выданне не толькі чытаю – з’яўляюся даўнім аўтарам публікацый у “Рэгіянальнай газеце”. Вельмі прыемна, што па маёй ідэі стварылі рубрыку “Стары альбом”. Чытачы актыўна падавалі фотаздымкі, расказвалі пра сваіх продкаў, гісторыю будынкаў, вуліц, мястэчак.

Рубрыка перыядычна знікала, з’яўлялася зноў, а ў апошні час яе зусім не бачна. Лічу, што яе трэба адрадзіць, бо бачу вялікую цікавасць у людзей да сваіх каранёў, сямейных альбомаў.

Хачу павіншаваць калектыў газеты з юбілеем, што нападыходзе. Зычу даўгалецця, творчых поспехаў, добрых чытачоў і каб выданне захоўвала свой імідж і аўтарытэт.