Пра гэта паведаміў кіраўнік канцэрна “Белнафтахім” Ігар Ляшэнка.

– Прывязка кошту паліва да курсу долара была актуальная, калі цэны на нафту знаходзіліся ў раёне 75 долараў за барэль, – адзначыў кіраўнік канцэрна. – Цяпер, калі сусветныя цэны на нафту зменшыліся, перад намі не стаіць задача зраўняць цану літра бензіну з адным доларам.

Па яго словах, цэны на паліва на ўнутраным рынку фарміруюцца пад уплывам сусветных цэн на нафтапрадукты. І цана на паліва ў краіне будзе мяняцца, калі будуць нюансы з коштам нафты.

Даведка “РГ”. Барэль мера аб’ёму вадкасцяў у розных краінах. Нафтавы барэль роўны 159 літрам.