15 сакавіка памёр паэт і празаік Аркадзь Нафрановіч. Было яму 78 год.
Нарадзіўся Аркадзь Нафрановіч ў вёсцы Юшкавічы на Мядзельшчыне. Тут закончыў сямігодку, сярэднюю адукацыю атрымаў у Мядзеле.
Працаваў усё жыццё настаўнікам на Пастаўшчыне, жыў у вёсцы Камаі.
Аркадзь Нафрановіч пайшоў з жыцця ў 78 год. Фота з сайта postawy.by
Шмат увагі ў сваё творчасці удзяляў Мядзельшчыне. Пра што сведчаць назвы яго кніг паэзіі “Мядзельскі мерыдыян”, “Святло Нарачы”.