Яны ўжо добра прыжыліся ў натуральным асяроддзі.

Вальер Астравецкага лясгаса займае 220 гектараў. Тут лані і муфлоны прывыкаюць да нашых умоваў жыцця. Апошнім часам цікавасць да развядзення гэтых відаў жывёл расце. Летась восем ланяў “паехалі” ў Свіслацкі раён. З’явіліся гэтыя жывёлы і ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Іх падарыў астравецкі лясгас.

Развядзенне і продаж рэдкіх жывёл прыносіць дадатковы даход

Сёлета агракамбінат “Дзяржынскі” набыў у астравецкіх лесаводаў 15 ланяў, хутка туды паедуць тры муфлоны. Дзесяць ланяў будуць жыць ва ўгоддзях гродзенскага лясгаса.

Як адзначылі ў астравецкім лясгасе, развядзенне і продаж рэдкіх відаў жывёл прыносяць дадатковы даход. Летась у вальеры на ланяў і плямістага аленя палявалі як беларускія, так і расійскія, украінскія паляўнічыя.