На абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча з’явіліся тры настольныя гульні: “Казачнік”, “Разам” (беларуская настолка) і “1514” (ваенная гульня).
Прыйсці і пагуляць у іх можа кожны ахвотны. Прыходзіць можна з сябрамі ці з сям’ёй.
Даведка па тэлефоне: 76-06-56.
Цэнтральная раённая бібліятэка часова знаходзіца ў памяшканні бібліятэкі “Верасок”, Вялікі Гасцінец, 121.