Сонечнае зацьменне пачалося ў 11:57. Максімальнае закрыццё (амаль 70%) Месяцам сонечнага дыска можна было ўбачыць у 13:06. Пра гэта паведаміў Белгідрамет.
“Рэгіянальная газета” прапанавала людзям паглядзець на сонечнае зацьменне праз дыскету, складзеную ўдвая. Многія былі ўражаныя падобным відовішчам – пачыналі ўсміхацца, уражана ўсклікалі: “Нічога сабе!”
Фота Настассі Роўды.
Фота Настассі Роўды.
Фота Настассі Роўды.
Фота Настассі Роўды.
Адна з жанчын расказала, што бачыць падобную з’яву другі раз.
– Першы раз глядзела на зацьменне праз рэнтгенаўскую плёнку. Было гэта ў 1985 годзе. Была вельмі ўражаная. Сёння думала, што ніяк не ўбачу – расстроілася. А тут, на шчасце, вы.
У гэты ж час падышла яшчэ адна жанчына, папрасіла паглядзець. Калі пачула, што зацьменне можна ўбачыць праз рэнтгенаўскую плёнку, яшчэ больш узрадавалася: “Хутка прыйду дадому, яшчэ раз пагляджу!”
Фота Настассі Роўды.
Фота Настассі Роўды.
Сёння — сонечнае зацьменне + парады, як правільна глядзець, каб не аслепнуць і дзе глядзець анлайн
20 сакавіка беларусы змогуць убачыць самае буйнае за апошнія за 16 гадоў сонечнае зацьменне