Яна пачалася ад 20 сакавіка, і будзе доўжыцца да 30 сакавіка.

У межах яе супрацоўнікі міліцыі паспрабуюць спыніць факты знаходжання за рулём асобаў, якія не маюць альбо пазбаўленыя правоў на кіраванне машынай.

Ад 2014 года ў Мінскай вобласці вырасла колькасць ДТЗ, якія адбыліся па віне кіроўцаў, якія не маюць дакументаў на кіраванне транспартам. Сёлета было шэсць такіх здарэнняў, у іх загінуў адзін чалавек, шэсць траўмаваныя.