Яна пачалася 16 сакавіка і будзе доўжыцца да 25 сакавіка.

Падчас дэкады супрацоўнікі міліцыі правераць наяўнасць тэхагляду на транспартных сродках. Асаблівую трывогу ў супрацоўнікаў міліцыі выклікаюць аварыі, у якіх удзельнічаюць транспартныя сродкі ў перыяд пасяўных работ.

Закончыўся агляд сельскагаспадарчай тэхнікі, пасля якога да дарожнага руху дапусцілі не больш за 40% транспартных сродкаў і самаходных машын.

Таму ад 20 сакавіка да 20 красавіка міліцыя правядзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму сярод сельскага насельніцтва і дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх удзельнічае транспарт сельскагаспадарчых арганізацый.