Ад 13 сакавіка прызначаны новы дырэктар “Аўтобуснага парку №4” філіяла ААТ “Мінаблаўтатранс”. Ім стаў Уладзіслаў Усцюшэнка.
Дагэтуль ён быў намеснікам генеральнага дырэктара па забеспячэнні і збыце ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Забудова”.
Нарадзіўся ў 1975 годзе, мае жонку і сына.
Пра гэта расказала начальнік аддзела прававой і кадравай работы аўтапарка №4 Марына Падбярэзская.
– Аўтобусны парк будзе працягваць развіваць экспартныя паслугі, міжнародныя паслугі па перавозцы пасажыраў, для гэтага распрацоўваем новыя маршруты, – адзначыў Уладзімір Усцюшэнка. – Але галоўнае цяпер не згубіць тое, што аўтобусны парк мае.
Былы дырэктар Маладзечанскага аўтапарка №4 Яўстафій Каравай пайшоў з жыцця 10 студзеня.
Кіраўнікам прадпрыемстваў трэба ўпрагчыся і працаваць
Касабуцкага пазбавілі ганаровага звання
Новае назначэнне ў Вілейцы: прызначаны старшыня мясцовай райспажыўкааперацыі
У Маладзечне будзе новы намеснік старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы і харчаванні