У райцэнтры 12 сакавіка прайшоў Дзень прафарыентацыі “Фестываль прафесій”. Прынялі ў ім удзел больш за дзвесце старшакласнікаў з Мядзельскага раёна.

Праходзіла мерапрыемства ў дзвюх установах адукацыі.

У гімназію-інтэрнат прыехалі прадстаўнікі 11 вышэйшых навучальных устаноў: з медыцынскага, педагагічнага, лінгвістычнага, эканамічнага і іншых універсітэтаў. Працу з вучнямі наладзілі ў розных секцыях.

У Мядзельскім садзе-школе вучні сустракаліся з прадстаўнікамі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. У тым ліку старшакласнікі атрымалі інфармацыю пра каледжы з Маладзечна і Вілейкі.

Навучэнцы Вілейскага дзяржаўнага каледжа прадставілі дэфіле. Арыгінальныя прычоскі і яркія вобразы зацікавілі ўдзельнікаў сустрэчы: было нямала ахвотных як сфатаграфавацца з гасцямі з Вілейкі, так и сфатаграфаваць іх.