У суботу і нядзелю пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца.

21 сакавіка тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -4 да +3, днём ад +2 у паўночна-заходніх раёнах да +13 у паўднёвых.

22 сакавіка, у нядзелю, пахаладанне распаўсюдзіцца па ўсёй краіне. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -6 да -9 па поўначы да +2 па поўдні. Днём ад -2 да +5.

У ноч на панядзелак чакаецца самая халодная ноч

Будзе ад -4 да -11, месцамі да -13. Днём ад 0 да +7. Без істотных ападкаў.

Пахаладанне будзе нядоўгім і ўжо ў аўторак паступова пацяплее. Тэмпература паветра ноччу ад -5 да +2, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -8. Днём ад -3 да +9, па паўднёвым захадзе ад +10 да +13. У паўночных раёнах кароткачасовыя ападкі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.