У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў вышэйшай лізе смаргонская “Вілія” 15 сакавіка абыграла “Легенду” 9:6.
– Ад самага пачатку захапілі ініцыятыву, забілі хуткі гол. Неўзабаве – і другі, – распавёў гулец “Віліі” Віталь Будай. – Потым трымалі сапернікаў на адлегласці не менш за тры мячы ўсю гульню.
У другім тайме смаргонцы двойчы гулялі ў меншасці – у іх выдалялі гульцоў. Аднак пераможны рахунак утрымалі.
“Вілія” ўзнялася на адну прыступку ў турнірнай табліцы і займае пятае месца.
У першай лізе чэмпіянату “Ашмяны” 14 сакавіка прайгралі камандзе “Масты” 3:6, “Меліяратар” з Астраўца саступіў “Навагрудку” 5:10.