Юныя гульцы з футбольнай акадэміі Fair Play з Ашмянаў напрыканцы лютага-пачатку сакавіка прымалі ўдзел у турніры UTENISCUP-2015 у Літве.
Каманды акадэміі змагаліся ў чатырох узроставых групах. Іх сапернікамі сталі каманды з Літвы.
Найлепш сярод ашмянцаў выступіла каманда 2007-08 гадоў нараджэння. Яна заняла другое месца.
– Няхай у самых маленькіх прадстаўнікоў акадэміі не ўсё атрымлівалася, але шчырая любоў да футбола, сапраўдныя эмоцыі і жаданне перамогі дазволілі нашым хлопцам узняцца так высока, – падзяліўся трэнер і заснавальнік футбольнай акадэміі Аляксандр Кушнер.
Удзельнікі турніру з Ашмянаў. Фота забяспечана Аляксандрам Кушнерам.