Штраф за выпальванне сухой травы і кустарнікаў складае ад 1 мільёна 800 тысяч рублёў да 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў. 

МНС рэкамендуе выбіраць месца для вогнішча не бліжэй за дзесяць метраў ад пабудоў, 20 метраў – ад лесу, 30 метраў – ад сціртаў саломы альбо сена.

Абавязкова трэба акапаць месца вогнішча.

Нельга паліць смецце, калі ветрана.

Трэба прыгатаваць вядро з вадой і рыдлёўкі.

Неабходна назіраць за агнём.

За няправільна распаленае вогнішча прыдзецца заплаціць да 2 мільёнаў 160 тысяч рублёў.

Мангалы можна ўстанаўліваць не бліжэй за чатыры метры ад пабудоў. Пасля затушыць вуглі.

Калі агонь прыносіць істотную шкоду, наносіць шкоду здароўю альбо жыццю чалавека, вінаватаму пагражае крымінальная адказнасць.

Выравтавальнікі просяць паведамляць па нумары 102 альбо 112,  калі вы сталі відавочцамі выпадковых альбо наўмысных палаў раслінннасці.