Ад аўторка на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра. Будзе павышаны атмасферны ціск, да вечара ён пачне падаць.

24 сакавіка, у аўторак, будзе  паўднёва-заходні ўмераны вецер, па поўначы парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад  0 да -5. Днём ад +7 да +13. Па паўднёвым захадзе да +15.

25 сакавіка па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу ад -2 да +4. Днём ад +7 па поўначы да +16 па поўдні.

26 сакавіка ноччу месцамі, днём па большай тэрыторыі кароткачасовыя ападкі. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 6-11 метраў за секунду. Днём парывы ветру да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу ад -1 да +6, днём ад +6 да +13, па поўдні да +16.