На іх можна будзе набыць мясную, кандытарскую прадукцыю, садавіну, гародніну, саджанцы, расаду, насенне, угнаенні, інвентар для пасадкі агарода.
АШМЯНЫ. У Ашмянах вясной не плануюць праводзіць вясеннія кірмашы. Пра гэта паведамілі ў Ашмянскім райвыканкаме.
ВАЛОЖЫН. У Валожыне вясеннія кірмашы пройдуць па нядзелях, 22 і 29 сакавіка, у красавіку – 5 і 26 красавіка, у маі – 3, 10 і 17.
Расказала галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Валожынскага райвыканкама Жанна Марчук.
ВІЛЕЙКА. Рэгіянальны кірмаш у Вілейцы адбудзецца 11 красавіка на цэнтральнай плошчы. У ім паўдзельнічаюць Маладзечанскі, Лагойскі, Валожынскі, Мядзельскі раёны.
Наконт культурнай праграмы ў райвыканкаме пакуль думаюць.
– Кірмаш у Вілейцы будзе ў суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня. Таму пакуль мы не ведаем, ці будзе нейкая культурная праграма, – адзначае галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Вілейскага райвыканкама Наталля Драгун.
МЯДЗЕЛ. Кірмашы ў Мядзеле пройдуць 4 красавіка і 16 мая.
У курортным пасёлку Нарач (Купа) яны будуць 28 сакавіка і 9 мая.
25 красавіка – у Свіры.
2 мая – у Крывічах.
Пра кірмашы расказала начальнік аддзела эканомікі Мядзельскага райвыканкама Вольга Палонік.
СМАРГОНЬ. 18 красавіка плануюць правесці кірмаш па вуліцы Якуба Коласа ў Смаргоні. Пачнецца ён у дзесяць гадзін. Пра кірмаш распавяла начальнік аддзела эканомікі Смаргонскага райвыканкама Ірына Галдыцкая.