Гэта Радзівон Жук, Валеры Макарэвіч, Аляксандр Тарлікоўскі, Андрэй Малажавы, Павел Шмігера, Сяргей Шуманаў, Сяргей Бандарэнка, Максім Яблонскі, Уладзімір Казко, Дзмітры Жданок, Яўген Калінін, Вячаслаў Замара, Сяргей Крот.

– Астатнія гульцы, якія прымалі ўдзел у таварыскіх матчах, працягваюць знаходзіцца на праглядзе ў клубе, – расказаў прэс-аташэ клуба Уладзімір Амбрасевіч. – Таксама на прагляд прыбылі Юры Глебаў, Аляксандр Талканіца, Павел Сцецко, Віталь Ганіч. Трэнерскі штаб не выключае з’яўлення ў камандзе і некалькіх дасведчаных гульцоў па заканчэнні заявачнага перыяду ў вышэйшай лізе.

Для Уладзіслава Гайдукевіча і Аляксандра Новіка прагляд не стаў паспяховым, яны пакінулі размяшчэнне клуба.