У Вілейскім раёне прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Малады педагог-2015”.

 

 
 
 

 

 
 
 

 

 

 

 

Фінал яго адбыўся 21 сакавіка ў Вілейскай гімназіі №1 “Логас”, паведамляецца на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Удзельнікамі конкурсу сталі настаўнікі з педагагічным стажам да пяці год.

Конкурс уключаў у сябе ўрок, псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, творчую самапрэзентацыю ўдзельнікаў, абарону аўтарскіх інавацыйных адукацыйных праектаў “Году моладзі прысвячаецца”.

Пераможцам конкурсу стаў настаўнік геаграфіі Сцешыцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Максім Ляшкевіч. Ён жа стаў уладальнікам прыза глядацкіх сімпатый.

Лаўрэатамі прызнаныя настаўніца англійскай мовы пачатковай школы №6 Вілейкі Таццяна Верамей і педагог-псіхолаг сярэдняй школы №1 Вілейкі Анастасія Лях.