Мужчыны каля 30 гадоў звярнуліся да афтальмолага і скардзіліся на тое, што ў іх стаў пагаршацца зрок, перад вачамі з’явілася чорная кропка, якая перашкаджае бачыць прадметы.


Гэта асноўныя прыкметы апёку сятчаткі вока.

Доктар-афтальмолаг Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Галіна Бабак заўважае, што цяпер мужчыну чакае лячэнне. Аднак наступствы могуць быць на ўсё жыццё: можа, пагоршыцца зрок, можа, памяняцца сятчатка вока.

Галіна Бабак расказала, што ў яе практыцы раней быў падобны выпадак. Малады прызыўнік бачыў перад вачамі чорную кропачку.

Доктар-афтальмолаг Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Пабядзінская расказвае, што ў панядзелак звярнуўся малады мужчына, ён скардзіўся на тое, што стаў дрэнна бачыць, перастаў чытаць.

Пасля панядзелка мужчына больш не прыходзіў на прыём.

Наталля Пабядзінская адзначае, што дакладна вызначыць, ці быў у мужчыны апёк сятчаткі, немагчыма. Гэта могуць зрабіць у абласных цэнтрах.

Як адзначылі дактары-афтальмолагі ў Вілейцы, Маладзечне, Астраўцы, падобных выпадкаў не было.

Марыя Шакура, доктар-афтальмолаг афтальмалагічнага аддзялення бальніцы №1 у Маладзечне заўважыла, што да пятніцы людзі могуць яшчэ звярнуцца.

Маладзечанцы глядзяць на сонечнае зацьменне

Сёння — сонечнае зацьменне + парады, як правільна глядзець, каб не аслепнуць і дзе глядзець анлайн

20 сакавіка беларусы змогуць убачыць самае буйнае за апошнія за 16 гадоў сонечнае зацьменне