Унікальную серыю запалак з гербамі гарадоў Беларусі пачало выпускаць ААТ “Барысаўдрэў”.

Усяго ў серыі налічваецца 80 гербаў, уключаючы абласныя цэнтры.

Змяніўся колер запалкавай галоўкі – цяпер ён насычана-сіні. На прадпрыемстве плануюць замяніць звычайны белы фон на стылізаваны пад драўніну.

Экзэмплярамі запалак з гербамі гарадоў Беларусі  зацікавіліся філуменісты. За запалкавыя карабкі, якіх у іх няма, яны просяць у інтэрнэце сумы ў 10 разоў большыя за першапачатковую цану.

Даведка “РГ”. Філуменія – калекцыяніраванне запалкавых этыкетак, карабкоў, буклетаў (запалак-кніжачак), запалак і іншых прадметаў, звязаных з запалкамі. Калекцыянераў запалак называюць філуменістамі.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.