Каманда юнакоў Мядзельскага раёна перамагла на занальных спаборніцтвах па валейболе абласной спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства.
Прайшлі яны 20-21 сакавіка ў Маладзечне. Удзельнічалі юнакі 1999-2001 гадоў нараджэння з Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў.
Каманда з Мядзельшчыны як пераможца трапіла ў фінал спаборніцтваў, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.
Падобныя спаборніцтвы ў гэтыя дні адбыліся і паміж дзяўчат. Першае месца заняла каманда Маладзечанскага раёна.