Выбары ў раённы маладзёжны парламент адбыліся 21 сакавіка. Праходзілі яны ва ўсіх 15 установах адукацыі Мядзельшчыны.
Ішла актыўная перадвыбарная кампанія. Юныя кандыдаты прадставілі выбаршчыкам свае праграмы, расказала метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларыса Севярын. Найбольш кандыдатаў на месца ў парламенце было ў Мядзельскай сярэдняй школе №1 – пяць.
Ад устаноў адукацыі выбралі ў маладзёжны парламент 15 чалавек.
А 25 сакавіка на чатырох участках у раёне галасавала працоўная моладзь.