У Нацыянальным парку “Нарачанскі” зараз распрацоўваецца аўдыягід па ўзбярэжжы Нарачы – ад турыстычнай стаянкі “Антанізберг да былой вёскі Сцепянёва.

Плануюць яго зрабіць да лета. Наступным за ім будзе аўдыягід па “Блакітных азёрах”.

Скарыстацца аўдыягідам змогуць уладальнікі смартфона або планшэта. Аўдыёгід зроблены так, што пры ўваходжанні на цікавы аб’ект (пры працуючым GPS) уключаецца аўдыёзапіс. Таксама на экране ёсць тэкставы запіс агучанага расказу і інтэрактыўная карта. А на здымках можна ўбачыць краявіды.

Ствараюць аўдыягід супрацоўнікі навуковага аддзела Нацыянальнага парку “Нарачанскі” разам з прадстаўнікамі мясцовай супольнасці.

Летась з’явіўся аўдыягід па курортным пасёлку Нарач (Купа).