Дрэвы перашкаджаюць пабудове паркоўкі ля новага гандлёва-забаўляльна-адміністрацыйнага цэнтра.

Расказвае начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама Святлана Хрусталёва:

– Наконт гэтага ўчастка ёсць рашэнне выканкама, распрацаваны праект. “Полігандалькансалт”, арганізацыя, што займаецца рамонтам і рэканструкцыяй, дзейнічае ў межах закона. Дрэвы гэтыя мелі непрывабны выгляд і раслі ля самага будынка.

Пасля завяршэння прац на гэтым месцы будзе пабудаваная паркоўка і новы гандлёва-забаўляльна-адміністрацыйны цэнтр.

Па законе, замест знішчанага ці пашкоджанага дрэва, той, хто ўчыніў шкоду, абавязаны зрабіць кампенсацыйную пасадку дрэў.

– “Полігандалькансалту” налічылі 200 дрэў у якасці кампенсацыйных пасадак,

– працягвае Святлана Хрусталёва. – Дзе будуць высаджаныя гэтыя дрэвы, выканкам будзе вырашаць сумесна з зелянгасам.