Ад 20 па 23 сакавіка 2015 года ў НДЦ “Зубраня” прайшоў Беларускі нацыянальны фестываль Міжнароднага конкурсу крэатыўнасці “Адысея Розуму”.
Быў ён юбілейны – дзясяты па ліку.
У ім удзельнічала больш за 150 дзяцей і падлеткаў. Былі яны з Беларусі і Расіі (са Смаленска і Санкт-Пецярбурга).
“Адысея Розуму” – гэта міжнародная адукацыйная праграма, якая развівае крэатыўнасць у дзяцей і моладзі (ад 5 да 23 год) з дапамогай вырашэння нестандартных праблем.