Завяршыліся змаганні ў першай лізе чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе.

“Меліяратар” з Астраўца 21 сакавіка гуляў з лідарам – камандай “Масты”. Футбалісты з Астраўца прайгралі 8:14. 

“Ашмяны” атрымалі тры ачкі: іх сапернікам, “Гродналіфту”, залічылі тэхнічнае паражэнне за няяўку 0:5.

Абедзве каманды з рэгіёна набралі па 13 ачкоў. Але “Меліяратар” апынуўся ў выніковай табліцы вышэй – на чацвёртым месцы, “Ашмяны” – на пятым. Перамаглі ў першай лізе “Масты”.