Высокі ўзровень нараджальнасці ў раёне адзначаюць апошнія дзесяць год. Сёння паказчык перавышае сярэдні па вобласці і па рэспубліцы.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Саванец звязвае паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі з тым, што ў раёне актыўна будуюць жыллё. За дзесяць год ў Ашмянах пабудавалі кварталы новых дамоў, у якіх пасялілоіся маладыя сем’і. У мікрараёнах развіваецца інфраструктура.
Летась адчынілі яслі-садок, ёсць некалькі магазінаў і кафэ.
Павялічваецца насельніцтва райцэнтра, а ў вёсках насельніцтва стала менш.
Як паведаміў галоўны доктар райбальніцы Уладзімір Кунц, прырост насельніцтва мае не толькі сацыяльныя, але і медыцынскія прычыны. Новае дыягнастычнае абсталяванне дапамагае знаходзіць захворванні на ранніх стадыях.
Калі ў 2009 годзе памерла 570 чалавек, то ў 2014 – 450. паменьшылася смяротнасць людзей працаздольнага ўзросту.