Сярод іх 39 легкавых аўтамабіляў, адзін мапед, матацыкл і трактар.

У большасці выпадкаў транспартныя сродкі належалі вінаватым. У 12 выпадкаў – фактычна належалі вінаватым, але былі зарэгістраваныя на іншых асоб. Чатыры  транспартныя сродкі належалі іншым асобам, адзін – юрыдычнай.

Паводле закона, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення транспартны сродак канфіскуюць незалежна ад таго, каму ён належыць.

Два разы ездзіў п’яным – аўтамабіль канфіскавалі, вінаватага асудзілі

У ліпені 2013 года грамадзянін кіраваў транспартны сродкам у стане алкагольнага ап’янення. За гэта яго арыштавалі на пяць месяцаў і пазбавілі права займацца пэўнай дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнага сродку на пяць гадоў.

Летась у лістападзе ён зноў сеў за руль аўтамабіля “Aўдзі-100” п’яным.

Сёлета ў лютым суд Маладзечанскага раёна прызнаў яго вінаватым у кіраванні аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Яго пазбавілі волі на год і сем месяцаў. Пакаранне будзе адбываць у калоніі строгага рэжыму. Ён не мае права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў пяць гадоў.

Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Аўтамабіль канфіскавалі.