У красавіку “Рэгіянальная газета” адзначае сваё 20-годдзе. Напярэдадні гэтай падзеі нашы пастаянныя чытачы, а разам з тым героі публікацый, пазаштатныя аўтары кажуць колькі слоў пра выданне.

Намеснік начальніка Вілейскага РАУС начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык ужо шмат гадоў запар не толькі чытае газету, але дапамагае яе рабіць. Шмат звестак для публікацый, якія з’яўляюцца пераважна на старонцы “Вакол здарэння”, падказвае менавіта ён.

– Гэта выданне адрозніваецца ад іншых. Мне падабаецца, што газета перыядычна мяняе свой стыль. Пакуль гэта не “Гардыян” ці штосьці ў гэтым духу, але, дасць бог, стане. “Рэгіянальная газета” мае на гэта права.

Шмат выданняў падае інфармацыю аднабакова. Аднак быць лаяльным складаней, чым радыкальным. Вы ж лаяльныя, і калі чытаеш вашы артыкулы, пачынаеш над імі думаць. Умець сказаць “так”, калі ўсе кажуць “не”, і наадварот – вось гэта сапраўдны прафесіяналізм. І такой я лічу “Рэгіянальную газету”.

Жадаю поспехаў, добрых набыткаў, каб газета ўвесь час  рабілася больш насычанай.

Галоўнаму рэдактару і заснавальніку газеты Аляксандру Манцэвічу – творчага даўгалецця і энергіі, каб газета і надалей існавала і развівалася.

Гэтак жа, як чалавеку здароўя, жадаю вам усім творчага жыцця. Трымаць нос па ветры, згладжваць вострыя вуглы. Знаходзіць новыя спосабы, каб данесці інфармацыю.

Зычу заўсёды карэктна і якасна даваць усе факты. І галоўнае, рабіць гэта цікава. Каб абуджала замылены позірк. А мы вам дзесьці падкажам і дапаможам!

Чытайце меркаванні іншых:

Чаму я чытаю “Рэгіянальную газету”, распавядаюць вядомыя людзі з нашага рэгіёна