Рашэнне скараціць час працы бараў і клубаў Маладзечна, якія зачыняліся ў чатыры-пяць гадзін раніцы, прыняў райвыканкам. Ад чацвертага красавіка яны будуць зачыняцца ў тры.

Пра гэта распавяла начальнік аддзела гандлю і паслуг Маладзечанскага райвыканкама Ірына Крук.

Рашэнне прынятае па прадпісанні Маладзечанскага РАУС.

Вілейка

У Вілейцы начныя ўстановы зачыняюцца на гадзіну раней – у дзве гадзіны ночы. Такіх месцаў шэсць, сказала начальнік аддзела гандлю і паслуг Вілейскага райвыканкама Аксана Сопрых.

Да дзвюх ночы яны працуюць пераважна ў пятніцу і суботу. У іншыя дні зачыняюцца раней.

Смаргонь

Устаноў, якія ў пятніцу і ў суботу працуюць да трох гадзін ночы, ў Смаргоні каля чатырох, распавялі ў аддзеле эканомікі райвыканкама. Іншыя зачыняюцца раней – у 12 ночы, гадзіну ці дзве.

Да пяці гадзін ночы клубы ці бары могуць працаваць, толькі атрымаўшы спецыяльны дазвол. Да прыкладу, для таго, каб да раніцы святкаваць у навагоднюю ноч. Але для гэтага трэба шэраг папер і дакладныя звесткі пра колькасць людзей.

Падарунак на 8 Сакавіка ў начным клубе “Стэлс” – засунуць руку ў трусы стрыптызёру (+Відэа)